Пошук

13.10.2022 11:11   Catholic.by

У чацвер 13 кастрычніка, у 175-ю гадавіну з дня нараджэння Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, фундатара касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі аўбудзецца святая Імша ў інтэнцыі яго хутчэйшай беатыфікацыі і аднаўленні рэлігійнага жыцця ў Чырвоным касцёле.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі запрашае ўзяць удзел у супольнай малітве, да якой можна будзе таксама духоўна далучыцца з дапамогай прамой трансляцыі.

«Слуга Божы Эдвард Вайніловіч пакінуў велізарны след пас сабе ў Беларусі. Быў фундатарам не адной святыні, сам асабіста дабіваўся дазволу царскіх уладаў у Пецярбурзе на пабудову касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Радаваўся, калі касцёл быў пабудаваны дзеля праслаўлення Бога, цэлебрацыі святой Імшы і іншых сакрамэнтаў.

13 кастрычніка ў 18.30 у мінскай архікатэдры (на жаль, не ў фундаваным ім касцёле) адбудзецца святая Імша з нагоды юбілею 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча.

Запрашаю на гэтую малітву, каб мы маглі разам маліцца аб хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Эдварда і аднаўленні рэлігійнага жыцця ў святыні, для гэтага пабудаванй. Да Імшы можна будзе далучыцца таксама on-line», — напісаў біскуп Юрый Касабуцкі, які ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў архікатэдры.

">

Пачтатак 13 кастрычніка 2022 года ў 18.30.

 

Абноўлена 13.10.2022 11:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця