З 24 па 27 кастрычніка ў будынку духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для святароў.
Паводле кананічнага права, кожны дыяцэзіяльны святар мае абавязак штогод удзельнічаць у прынамсі трохдзённых духоўных практыкаваннях, таму кожная дыяцэзія арганізуе іх для сваіх святароў. Ужо стала традыцыяй, што Пінская дыяцэзія ладзіць такія духоўныя практыкаванні штовосень у будынку духоўнай семінарыі ў Пінску.
Рэкалекцыі даюць магчымасць душпастырам заглыбіцца ў засяроджаную малітву, суцішыцца перад Богам, перажыць духоўнае аднаўленне, нанава пераасэнсаваць сваё жыццё і служэнне, аднавіць ласку святарскага паклікання.
Курыя Пінскай дыяцэзіі запрашае ўсіх ахвотных святароў узяць удзел у рэкалекцыях, якія распачнуцца 24 кастрычніка ў 18.00.
Аб сваім удзеле ў духоўных практыкаваннях святары могуць паведаміць загадзя па тэл.:
- +375 (16) 5 683 157 — Курыя
- +375 (29) 727 31 98 — ксёндз Андрэй
- +375 (29) 850 23 01 — ксёндз Чэслаў
або на электронную скрынку: