Пошук

21.09.2022 08:59   Catholic.by

Благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год адбудзецца 29 верасня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі. Сустрэча моладзі пройдзе пад назвай «Каб усе былі адно».

Сустрэча пройдзе ў свята святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Яна распачнецца ў 18.30 святой Імшой, падчас якой адбудзецца благаслаўленне студэнтаў і іх заліковак.

Працягам стане інтэграцыйная праграма ў дольным касцёле.

Падчас сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных супольнасцей Мінска, даведацца пра тое, чым займаецца і цікавіцца каталіцкая моладзь.

  • Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 гадоў.

Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая».

З пытаннямі звяртацца па тэл.:

+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі ў Мінску.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.