3 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Марку Найдзічу SDB, члену Таварыства святога Францішка Сальскага.
Літургія прэзбітэрскага пасвячэння распачнецца ў 11.00 у касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Салезіяне ксяндза Боско звяртаюцца з просьбай аб малітоўнай падтрымцы кандыдата ў гэтыя дні яго непасрэднай падрыхтоўкі да прыняцця святарства, а таксама шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасці пасвячэння.
Прыміцыйную святую Імшу новапрэзбітэр Марк Найдзіч будзе цэлебраваць у нядзелю 4 верасня а 10-й гадзіне ў мінскім касцёле святога Яна Хрысціцеля.