Пошук

24.08.2022 06:26   Catholic.by
Фота Дар’і Сярпейка

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за Магілёўскі рэгіён, запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у пешай пілігрымцы з Магілёва ў Бялынічы на фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай, які сёлета пройдзе 4 верасня.

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы,
дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Вось і настала чарга восеньскай пілігрымкі вернікаў да Маці Божай Бялыніцкай. У першы тыдзень верасня адправіцца Пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы — гарадок, які называлі «беларускай Чэнстаховай». Гэта адна з самых важных падзей і пастырскіх акцый у штогадовым літургічным календары Магілёўскага рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пілігрымка распачнецца ў суботу 3 верасня святой Імшой а 9-й гадзіне ў магілёўскай катэдры.

Сардэчна запрашаю ўсіх вернікаў Магілёўскай вобласці, Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй нашай краіны, асабліва моладзь, адважна далучыцца да пілігрымкі ў гэтым годзе. Калі ласка, прыкладзіце ўсе намаганні для таго, каб актыўна прыняць удзел у пешым шляху да Божай Маці.

А тых, хто па важных прычынах не можа ісці пешшу, заклікаю прыбыць на Бялыніцкі фэст, выкарыстоўваючы розныя транспартныя сродкі, каб прыняць удзел у галоўнай адпустовай святой Імшы ў нядзелю 4 верасня а 15-й гадзіне, якую ўпершыню ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Усім пілігрымам жадаю неабходных фізічных сіл і вытрымкі, а таксама багатага духоўнага плёну. Даручаю вас матчынай апецы Бялыніцкай Багародзіцы і ад усяго сэрца благаслаўляю.

✠Аляксандр Яшэўскі S.D.B.
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Па пытаннях адносна пілігрымкі звяртацца па тэл.:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.