Пошук

26.07.2022 10:18   Паводле: Grodnensis.by
Фота: Раман Ярмош

14 жніўня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбудзецца малітоўная сустрэча велапілігрымаў з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі. Узяць удзел у велапілігрымцы запрашае кусташ Тракельскага санктуарыя ксёндз канонік Юрый Бяганскі.

Далучыцца да яе могуць таксама ўладальнікі скутэраў, электраровароў і электрасамакатаў.

Пілігрымаў чакае насычаная праграма: супольная малітва, спартовыя конкурсы, гонкі, адпачынак у Марыйным садзе і іншае.

Арганізатары адзначаюць, што велапілігрымка — гэта не спартовае мерапрыемства і не тэст на трываласць, а своеасаблівая форма сустрэчы з самім сабой, іншым чалавекам і Богам.

Пілігрымаў запрашаюць скіравацца ў Тракелі на сустрэчу з Маці не толькі паасобку, але і сем’ямі.

У санктуарыі ўдзельнікі велапілігрымкі будуць мець магчымасць даручыць усе свае інтэнцыі Маці Божай.

Праграма сустрэчы

  • 12.00 — прывітанне велапілігрымаў
  • 12.30 — Ружанец
  • 13.00 — святая Імша
  • 14.20 — пачастунак
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.20 — конкурс «Лепшы велапілігрым 2022»
  • 16.00 — благаслаўленне і ад’езд
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа