Пошук

22.07.2022 17:58   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

24 ліпеня, у бліжэйшую нядзелю да літургічнага ўспаміну святой Ганны і святога Яўхіма, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, па волі папы Францішка ва ўсім паўсюдным Касцёле будзе адзначацца Другі сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людей.

У сувязі з гэтым, па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску адбудзецца ўрачыстая канцэлебраваная святая Імша, якую ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бскуп Юрый Касабуцкі.

Да ўдзелу запрашаюцца бабулі і дзядулі з дзецьмі і ўнукамі, а таксама старэйшыя людзі на супольную малітву ў іх інтэнцыях.

З нагоды святкавання гэтага дня ўдзельнікі могуць атрымаць адпуст.

Пасля літургіі плануецца святочная прагарма і пачастунак.

Пачатак а 13-й гадзіне.

Побашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк сардэчна запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотных.

Абноўлена 22.07.2022 18:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.