У нядзелю 10 ліпеня ў сталічнай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно, служэнне ў якой нясуць місіянеры аблаты Марыі Беззаганнай, адбудзецца благаслаўленне і закладанне вуглавога каменя парафіяльнага касцёла, што будуецца па вуліцы Някрасава ў Мінску.
Урачыстую цырымонію з гэтай нагоды ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Пасля яе завяршэння ў галоўнай наве касцёла абудзецца цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліць іерарх.
Пробашч парафіі ксёндз Пётр Бялевіч ОМІ ад імя парафіянаў запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы разам з арцыпастырам.
Пачатак у 12.00.
Адрас: вул. Някрасава, 77.