Гродзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра аб’яўляе набор навучэнцаў на 2022–2023 навучальны год.
Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 1 чэрвеня да 19 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.
- Папярэдні запіс:
- тэл.: +375 (29) 887 71 05
- e-mail: kaledz.tealagiczny@gmail.com
- Дакументы падаюцца асабіста.
- Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 19 жніўня ў 11.00.
Інфармацыя для абітурыентаў
Галоўнымі мэтамі тэалагічнага каледжа з’яўляецца:
- умацаванне веры
- паглыбленне рэлігійных ведаў
- падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастырскай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.
- Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).
- Форма навучання — завочная.
- Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.
Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць дыплом, а таксама могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ.
Дакументы для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);
- аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту ці канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- ксеракопiя пашпарта (с. 31–33);
- 4 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка (выпіска з амбулаторнай карты);
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступныя іспыты:
- экзамен па Катэхізісе і агульных ведах пра Каталіцкі Касцёл;
- кваліфікацыйная размова.