У нядзелю 3 ліпеня ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца айцы кармэліты босыя, будзе адзначацца дзясятая гадавіна пасвячэння капліцы Маці Божай Шкаплернай.
Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з гэтай нагоды ўзначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які дзесяць гадоў таму здзейсніў абрад пасвячэння гэтай капліцы для здзяйснення Божага культу.
Пачатак а 12-й гадзіне.
Кармэліты босыя запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы падзякі і праслаўлення.
Адрас: вул. Герасіменкі, 6/1