Пошук

13.06.2022 13:31   Catholic.by
Фота Ангеліны Саковіч

У чацвер 16 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Нашага Езуса Хрыста, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведае парафію Божага Цела ў Нясвіжы.

У адпустовую ўрачыстасць нясвіжскай парафіі, якая з’яўляецца адной з самых старажытных і вядомых з такім тытулам у Беларусі, арцыпастыр узначаліць цэлебрацыю святой Імшы і Эўхарыстычную працэсію да чатырох алтароў па вуліцах горада.

Пачатак святой Імшы — 18.00.

Пробашч парафіі Божага Цела ў Нясіжы ксёндз канонік Пётр Шарко, дэкан Нясвіжскі, ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў супольнай малітве з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, які ўпершыню ў якасці Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта будзе цэлебраваць святую Імшу ў адным з найбольш вядомых касцёлаў нашай Бацькаўшчыны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця