Салезіяне запрашаюць хлопцаў 2007–2009 гадоў нараджэння да ўдзелу ў спаборніцтвах па мікра-футболе на Кубак Дамініка Савіо.
Турнір адбудзецца 31 мая пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску па адрасе: вул. Пляханава, 28/1 (мiкрараён Серабранка).
Перад спаборніцтвамі адбудзецца святая Імша. Пачатак у 10.00
Удзел у турніры возьмуць першыя 8 каманд, якія дашлюць заяўкі.
Гульня праводзіцца ў фармаце 4 на 4 (адзін на браме, тры ў полі), максімальная колькасць гульцоў у камандзе — 7 чалавек, адначасова на пляцоўцы можа знаходзіцца не больш за двух 15-гадовых гульцоў.
- Кошт удзелу — 70 руб. з каманды.
- Заяўку неабходна даслаць на e-mail:
zaretskiyvladasc@gmail.com - Тэлефон для даведак: +375 (25) 658 51 09 – Уладзіслаў