Прэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.
Развітанне адбудзецца ў пятніцу 6 мая і ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).
- 6 мая, пятніца
- 20.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;
- 7 мая, субота
- 10.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;
- 12.00 — пахавальная святая Імша.
Станіслаў Шушкевіч — вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч. Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Адышоў у вечнасць 3 мая з-за ўскладненняў пасля перанесенага каранавіруснага захворвання.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…