Пошук

05.05.2022 10:17   Catholic.by

Прэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.

Развітанне адбудзецца ў пятніцу 6 мая і ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).

  • 6 мая, пятніца
    • 20.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;
  • 7 мая, субота
    • 10.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;
    • 12.00 — пахавальная святая Імша.

Станіслаў Шушкевіч — вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч. Прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Адышоў у вечнасць 3 мая з-за ўскладненняў пасля перанесенага каранавіруснага захворвання.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 06.05.2022 18:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця