Пошук

29.04.2022 15:57   Catholic.by

8 мая адбудзецца традыцыйная аднадзённая пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын.

Сёлетняя пілігрымка асаблівым чынам прымеркавана да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Лагішынскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Каралевы Палесся. Папскія кароны на старадаўнюю выяву Дзіцяткі Езуса і Багародзіцы ўсклаў 10 мая 1997 года Сведка веры кардынал Казімір Свёнтэк. Маці Божая Лагішынская з’яўляецца галоўнай апякункай Пінскай дыяцэзіі.

Пілігрымка вырушыць 8 мая ў 8.00 з катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і завершыцца ў 18.00 святой Імшой у Лагішынскім санктуарыі.

Адлегласць ад Пінска да Лагішына — 25 км.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у пілігрымцы, а таксама пра магчымасць начлегу, арганізатары просяць звяртацца па наступных нумарах тэлефона (таксама Viber):

або на  e-mail: pinskdioces@gmail.com

Электронная рэгістрацыя па спасылцы ТУТ>>>

Абноўлена 03.05.2022 22:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа