У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. 1 мая ва ўсіх святынях дыяцэзіі будуць маліцца ў інтэнцыі маці: для жывых — аб патрэбных дарах і ласках, а для памерлых — аб жыцці вечным.
Галоўныя святкаванні адбудуцца ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Кусташ санктуарыя ксёндз Юрый Бяганскі запрашае прыняць удзел у пешай пілігрымцы да Маці Божай Тракельскай і папрасіць усялякага дабра і сіл для сэрцаў сваіх маці, каб яны чэрпалі моц з сэрца Багародзіцы, атрымлівалі неабходныя ласкі і дары Духа Святога, не баяліся жыццёвых выпрабаванняў.
Праграма
- Рэгістрацыя
- 12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 13.00 – святая Імша ў інтэнцыі ўсіх матуль Гродзенскай дыяцэзіі, жывых і памерлых (будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскi Аляксандр Кашкевіч)
- 14.30 – сустрэча пры каве (Дом пілігрыма)
- 15.00 – Крыжовы шлях
- Благаслаўленне і ад’езд