Пошук

23.03.2022 15:17   Catholic.by

У адказ на запрашэнне Папы Францішка далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які Святы Айцец здзейсніць 25 сакавіка, у магілёўскай катэды Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў гэты дзень адбудзецца адпаведнае набажэнства.

Узначаліць набажэнства Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Праграма набажэнства

  • 18.00— пакутнае набажэнства (Крыжовы шлях)
  • 18.30 — святая Імша.
  • 19.00 — адмысловае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Усіх вернікаў Магілёва біскуп Яшэўскі сардэчна запрашае далучыцца да супольнай малітвы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа