19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі будзе цэлебраваць урачыстую святую Імшу ў дзень сваіх імянінаў.
У цэлебрацыі, якая адбудзецца ў мінсккім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, арцыпастыр будзе дзякаваць усім тым, хто адгукнуўся на яго заклік і на працягу дзевяці дзён маліўся навэнну да святога Юзафа ў інтэнцыі спынення ўзброенага наступу ва Украіне.
Пачатак Імшы ў 18.30.
Арцыбіскуп Станеўскі запрашае духавенства і вернікаў далучыцца да супольнай малітвы праз заступніцтва святога Апекуна Касцёла, беручы ўдзел у святой Імшы ў мінскай архікатэдры або з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.