У суботу 19 лютага копіі цудадзейных абразоў з Марыйных санктуарыяў Беларусі ў межах перэгрынацыі па нашай краіне прыбудуць у парафію святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
Урачыстае прывітанне выяваў славутых ікон Маці Божай адбудзецца а 18-й гадзіне.
Абразы будуць знаходзіцца ў парафіяльнай капліцы (вул. Заходняя, 5/6) да 5 сакавіка.
Увесь гэты час перад імі будуць маліцца мясцовыя вернікі.