Пошук

01.02.2022 09:09   Catholic.by

«Вінаграднік» — гэта не звычайныя рэкалекцыі і не курсы Бібліі. Гэта духоўная прастора ўзрастання ў веры і цнотах, трывання ў Езусе, як у сапраўднай Лазе, і асабістых адносінаў з Айцом — сапраўдным Вінаградарам.

Чарговая сустрэча «Вінаградніка» адбудзецца ў суботу 12 лютага ў Воршы.

Тэма сустрэчы — «Прысуды і суды нашага сэрца».

Пачатак сустрэчы — 10.30, заканчэнне — 21.00.

«Напэўна кожны з нас сустракаўся з тэмай асуджэння. Неаднойчы асуджалі нас, многія з лёгкасцю асуджаюць іншых, яшчэ іншыя асудзілі саміх сябе. Тэма асуджэння мае велізарнае знішчэнне. У адным выпадку яно не дазваляе любіць іншых ад усяго сэрца, у іншым — палюбіць самога сябе.

Так ці інакш, асуджэнне сур’ёзна перашкаджае планам Божым», — заўважаюць арганізатары.

Запіс абавязковы і працягваецца да 10 лютага па тэл:
+375 (33) 661 21 47 — ксёндз Ілля

Абноўлена 10.02.2022 15:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа