Пошук

31.01.2022 14:34   Catholic.by

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана (Грамніцы) арцыбскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю адпустовай святой Імшы ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра.

Падчас святой Імшы адбудзецца традыцыйнае благаслаўленне грамнічных свечак.

Капліца пад тытулам Ахвяравання Пана — адзінае месца культу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысвечанае Маці Божай Грамнічнай.

Адміністрацыя і супрацоўнікі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра шчыра запрашаюць падапечных, іх родных і блізкіх, а таксама ўсіх ахвотных узяць удзел у святочнай адпустовай цэлебрацыі.

Пачатак у 17.00

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (ст.м. «Пралетарская»)

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа