31 студзеня ў Мінску пройдзе Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця.
Мерапрыемства на нацыянальным узроўні арганізуе Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. Яе старшыня ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB запрашае ўсіх кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, узяць удзел у агульнабеларускім Дні кансэкраванага жыцця.
Праграма сустрэчы
- 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, пл. Свабоды, 9);
- 11.00 — святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў, цэлебрацуыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі (катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, пл. Свабоды, 9);
- 13.00 — абед для ўдзельнікаў (рэстаран «Вэстфалія», пр-т Газеты Праўда, 11)
- 14.00 — семінар «Кансэкраванае жыццё: рэфлексія — развіццё — аб’яднанне» (Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёганэса Раў, пр-т Газеты Праўда, 11);
- 16.00 — падвядзенне вынікаў (тамсама);
- 18.00 — заканчэнне (тамсама).
Рада Каардынацыйнай групы бярэ на сябе абавязак арганізаваць і правесці агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця, захоўваючы ўсе санітарныя нормы і сацыяльную дыстанцыю паміж удзельнікамі.
Для лепшай арганізацыі неабходна пацвердзіць удзел у мерапрыемстве да 27 студзеня ўключна, зарэгістраваўшыся па спасылцы ТУТ>>>