Пошук

04.01.2022 16:30   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

З 4 па 6 лютага пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе евангелізацыйна-актывізацыйны курс «Новае жыццё».

Курс разлічаны на тых, хто жадае адкрыць і адчуць Божую любоў, і на тых, хто ў сумняваецца ў веры.

Мэта курсу — усталяванне або аднаўленне адносінаў з Богам праз асабістую сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом праз Божае Слова, Эўхарыстыю і малітву.

Курс правядзе ксёндз Андрэй Урублеўскі СSSR, душпастыр з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцела ў Гродне, разам з парафіяльнай евангелізацыйнай групай.

Умовы удзелу:

  • узрост ад 18 гадоў;
  • магчымасць удзелу ад пачатку да канца курсу;
  • пачатак курсу — 4 лютага, пятніца, у 19.00;
  • заканчэнне курсу — 6 лютага, нядзеля, каля 15.00;
  • з сабой трэба мець: Біблію (Стары і Новы Запаветы), ручку, сшытак;
  • курс пройдзе па адрасе: г. Навагрудак, вул. Савецкая 2, касцёл святога Міхала Арханёла;
  • пытанні і запіс па тэл.:
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.