Пошук

02.12.2021 16:01   Catholic.by

4 снежня прыпадае 30-я гадавіна з дня смерці ксяндза прэлата Гжэгажа Каласоўскага, шматгадовага пробашча ў Нясвіжы.

Ксёндз Гжэгаж прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1939 годзе і стаў пробашчам нясвіжскай парафіі ў гады Другой сусветнай вайны. Гэты нязломны і руплівы душпастыр заставаўся са сваёй паствай пад нямецкай і савецкай акупацыяй, мужна баронячы веру і падтрымліваючы рэлігійнае жыццё ў час бязлітаснага пераследу Касцёла.

Ксёндз Гжэгаж Каласоўскі быў пробашчам парафіі Божага Цела ў Нясвіжы амаль паўстагоддзя, да сваёй смерці ў 1991 годзе.

З нагоды 30-й гадавіны яго адыходу ў вечнасць нясвіжскія вернікі ўшануюць памяць свайго шматгадовага душпастыра супольнай малітвай. Па запрашэнні сённяшняга пробашча парафіі Божага Цела ў Нясіжы ксяндза каноніка Пятра Шарко, дэкана Нясвіжскага, у ёй возьмуць удзел арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пачатак цэлебрацыі 4 снежня ў 11.00

 

Абноўлена 02.12.2021 16:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця