У суботу 4 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі возьме ўдзел у адпустовай урачыстасці ў парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мядзельскі дэканат).
З нагоды адпусту ў гонар нябеснага апекуна свірскай парафіі іерарх упершыню наведае гэтае гістарычнае мястэчка на тэрыторыі даўняга Віленскага краю і ўзначаліць у мясцовым касцёле цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы.
Пачатак у 13.00.
Пробашч парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры ксёндз канонік Багуслаў Маджэеўскі ад імя ўсіх вернікаў шчыра запрашае ахвотных узяць удзел у супольнай малітве.