У нядзелю 28 лістапада ў гонар свята святога Андрэя Першапакліканага ў капліцы грэка-каталіцкага пастырскага цэнтра святога праведнага Язэпа ў Мінску адбудзецца Боская Літургія ў межах святкавання 425-годдзя Берасцейскай уніі.
Юбілейныя ўрачыстасці з гэтай нагоды ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве праходзяць пад дэвізам «Веру ў адзіную Царкву: 1596–2021».
У кантэксце распачатага паўсюдным Касцёлам сінадальнага шляху, прысвечанага сінадальнасці ў вымярэнні камуніі (еднасці), удзелу і місіі, супольнасць беларускіх грэка-католікаў разважае над спадчынай, выклікамі і пошукам пастырскіх рашэнняў.
- Пачатак Боскай Літургіі ў 10.00
- Адрас: г. Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6