Пошук

15.11.2021 15:24   Catholic.by
Фота: radiomaryja.pl

У аўторак 16 лістапада, ва ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Абраз Маці Божай Вастрабрамскай, якая ўшаноўваецца ў Вільні як Маці Міласэрнасці, — вялікая святыня трох народаў: літоўскага, беларускага і польскага. Культ цудадзейнай іконы з Вострай Брамы да гэтага часу шырока распаўсюджаны на нашых землях, асабліва на тых, якія раней уваходзілі ў склад даўняй Віленскай архідыяцэзіі. Яе выява была змешчана на біскупскім гербе першага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і адзінага ў сучаснай гісторыі Беларусі кардынала Казіміра Свёнтка, які абраў дэвізам свайго пастырскага служэння словы Mater Misericordiæ — «Маці Міласэрнасці». Маці Божая Вастрабрамская лічыцца галоўнай Апякункай Гродзенскай дыяцэзіі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які распачаў сваё святарскае служэнне ў віленскай парафіі святой Тэрэзы пры Вострай Браме, з нагоды ўспаміну Маці Божай Вастрабрамскай будзе цэлебраваць у Чырвоным касцёле святую Імшу, якая распачнецца ў 19.00.

Прамую трансляцыю цэлебрацыі можна паглядзець на YouTube-канале мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены.

 

Абноўлена 16.11.2021 17:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.