Пошук

26.10.2021 13:39   Catholic.by

У чацвер 28 кастрычніка, у свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Духоўна далучыцца да Эўхарыстыі можна з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.

Урачыстая Эўхарыстыя ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачнецца ў 18.30. Ёй будзе папярдэднічаць выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовае набажэнства ў 18.00.

Пробашч сталічнай архікатэдральнай парафіі ксёндз канонік Антоні Клімантовіч шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве за заслужанага іерарха, які ў 1989 годзе стаў першым у сучаснай гісторыі Беларусі каталіцкім біскупам на нашых землях, а з 2007 па 2021 год нёс служэнне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз доктар Аляксандр Улас ад імя супрацоўнікаў рэдакцыі віншуе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі і жадае заслужанаму беларускаму іерарху праз заступніцтва яго святога апекуна апостала Юды Тадэвуша шчодрых Божых ласкаў, непахіснай веры і моцнага здароўя душы і цела на доўгія і святыя гады.

З імянінамі!

Абноўлена 28.10.2021 17:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа