Пошук

30.08.2021 12:20   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

«Адна культура — адно багацце»: пад такім дэвізам у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ў нядзелю 5 верасня пройдзе першы Фестываль хрысціянскай культуры.

Праграма фестывалю

  • 12.30 – святая Імша на палявым алтары; цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец
  • 14.00 – культурная праграма
    • Выступы пра знакамітых продкаў: Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Магдалена Радзівіл, Фердынанд Рушчыц, св. Ян Павел ІІ
    • выступы хораў «Голас душы» і «Залатая Горка»
    • кірмаш (рэлігійныя прадметы, літаратура, рамесныя вырабы, мёд і іншае)
    • пачастунак
    • забавы для дзяцей
    • выстава «Жыццё св. Яна Паўла ІІ» (у касцёле)
  • 16.00 – канцэрт арганнай музыкі (у касцёле); прагучаць творы Станіслава Манюшкі з цыклу «Спевы нашага касцёла»
Абноўлена 30.08.2021 12:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця