30 жніўня ў Гродне адбудзецца сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі.
На ўрачыстую інаўгурацыю катэхетычнага года Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай дыяцэзіяльнай Курыі запрашае святароў, сёсцёр законных і свецкіх асоб, якія займаюцца катэхізацыяй.
Сустрэча пройдзе ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі).
Праграма
- 10.30 – канферэнцыя
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі
- 12.00 – святая Імша
- пасля Імшы — пасілак у сталоўцы духоўнай семінарыі