Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця запрашае маладых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцяў Беларусі на дзень духоўнага засяроджання, які адбудзецца 25 жніўня пры кляштары францішканаў у Івянцы.
Сёлетняя сустрэча манаскай моладзі пройдзе пад дэвізам «Вы — соль зямлі (Мц 5, 13)» і будзе прысвечаная каштоўнасці і ролі манаскага жыцця.
Праграма
- 8.00 – снеданне
- 9.30 – распачацце і прывітанне ўдзельнікаў
- 10.00 – супольная Ютрань і Гадзіна чытанняў
- 10.30 – канферэнцыя / праца ў групах
- 13.00 – абед
- 14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва на працягу дня
- 15.00 – святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказнага за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі)
- 16.00 – майстар-класы па тэмах:
- «Мастацтва ў парафіяльным служэнні» (Надзя Бука)
- «Фотаздымак» (Віктар Малышчыц)
- 18.00 – супольныя Нешпары і развітанне
- 19.00 – вячэра
- Сустрэча будзе праведзена з захаваннем усіх нормаў бяспекі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
- Кошт удзелу – 25 руб.
- Інфармацыю пра колькасць удзельнікаў арганізатары просяць падаць да 20 жніўня на электронны адрас:
bratjaugen@gmail.com
або па тэлефоне:
+375 (29) 556 77 98 – айцец Яўген