Пошук

02.08.2021 10:55   Catholic.by
Фота: autotravel.ru

20–21 жніўня ў мястэчку Лагішын, што на Піншчыне, пройдуць традыцыйныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

ПРАГРАМА

20 жніўня, пятніца

  • 18.00 – 20.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
  • 19.30 — Заканчэнне Навэнны да Маці Божай Лагішынскай;
  • 20.00 — Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
  • 20.30 — заканчэнне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 21.00 — святая Імша з урачыстай малітоўнай працэсіяй са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
  • 22.30 — канцэрт хрысціянскага музычнага гурта «Ты і я»;
  • 23.00 — малітоўнае начное чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.

21 жніўня, субота

  • 7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 8.00 — святая Імша (на польскай мове);
  • 10.00 — святая Імша (на палявым алтары);
  • 11.30 – сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў з Пінскай дыяцэзіі ў Доме Міласэрнасці.
  • Падрабязную інфармацыю аб праграме ўрачыстасцяў можна атрымаць па тэлефоне:
    + 375 (44) 772 93 48 — кс. Тадэвуш Шэшка, кусташ санктуарыя ў Лагішыне.
Абноўлена 05.08.2021 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця