Пошук

02.08.2021 09:00   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У нядзелю 8 жніўня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбудзецца ўрачыстая святая Імша і прывітанне новапрызначанага пробашча ксяндза Паўла Калесніка.

Пачатак цэлебрацыі ў 13.00.

Да гэтага часу ксёндз Павел Калеснік шмат гадоў быў пробашчам у парафіях Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках і Маці Божай Добрай Рады ў Нястанішках (Астравецкі дэканат). У нядзелю 1 жніўня святар развітаўся з вернікамі гэтых парафій у сувязі з пераводам на новае месца служэння.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа