Пошук

25.07.2021 07:58   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдуць 20–21 жніўня. У межах Браслаўскага фэсту зноў адбудзецца традыцыйная працэсія з абразом вакол Замкавай гары, якая ў мінулым годзе не праводзілася з-за пандэміі.

Блакітных азёр Валадарка, Ты — шлях да нябесных вышынь.
Прымі нашы мольбы і спевы, без ласкі Сваёй не пакінь!

ПРАГРАМА

20 жніўня, пятніца

  • 18.30 – ружанцовая малітва
  • 19.00 – святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)
  • 20.45 – вечар арганнай музыкі (выканаўца Кацярына Нікалаева, г. Мінск)
  • 21.30 – набажэнства ў гонар Маці Божай ва ўсходнім абрадзе
  • 22.30 – малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом (будуць зачытвацца пададзеныя інтэнцыі)
  • 23.15 – ружанцовая малітва, працэсія з абразом Маці Божай і свечкамі па вуліцах горада

21 жніўня, субота

  • 0.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруе біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 9.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
  • 9.35 – ружанцовая малітва
  • 11.00 – урачыстая св. Імша на палявым алтары (цэлебруе Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец

Арганізацыйныя заўвагі

  • У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізаваныя пілігрымкі і начное чуванне не праводзяцца.
  • У касцеле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.
  • Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, арганізатары просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.

18 ліпеня, на заканчэнне ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч запрасіў усіх ахвотных узяць удзел у фэсце Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Абноўлена 17.08.2021 12:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця