Пошук

19.07.2021 10:38   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

18 ліпеня, на заканчэнне ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч запрасіў усіх ахвотных у жніўні ўзяць удзел у фэсце Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату ўзначаліў цэлебрацыю заключнай святой Імшы ў межах сёлетніх урачыстасцяў Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. На заканчэнне цэлебрацыі пастыр Касцёла на Віцебшчыне запрасіў усіх шанавальнікаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў свой родны Браслаў на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў.

Сёлета фэст у Браславе пройдзе 20 і 21 жніўня (пятніца і субота). Праграма ўрачыстасцяў будзе пададзена пазней.

Летась з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі Браслаўскі фэст праходзіў у скарочаным фармаце. У прыватнасці, не адбылася традыцыйная працэсія з абразом Маці Божай Валадаркі Азёраў вакол Замкавай гары.

Абноўлена 19.07.2021 10:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа