
У пятніцу 16 ліпеня ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, адбудзецца ўрачыстасць Маці Божай з гары Кармэль (Шкаплернай) — галоўнай Апякункі кармэліцкага ордэна.
Святыя Імшы ў парафіі ў гэты дзень будуць цэлебравацца па наступным раскладзе:
- 9.00
- 12.00
- 19.00 — цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Пасля кожнай святой Імшы ёсць магчымасць даручыць сябе пад апеку Маці Божай Шкаплернай і прыняць святы шкаплер з рук айцоў кармэлітаў босых.
Айцы кармэліты босыя і вернікі парафіі Божага Цела запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, вул. Герасіменкі, 6/1