15 і 16 ліпеня ў Мядзелі пройдуць адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай з набажэнствам Крыжовага шляху на Мядзельскай кальварыі.
15 ліпеня, чацвер
- 18.00 — святая Імша ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у старым Мядзелі
- 19.00 — набажэнства Крыжовага шляху на Мядзельскай кальварыі (пачатак каля кальварыйскай брамы)
16 ліпеня, пятніца
- 18.30 — адпустовая святая Імша
Цэлебрацыю ўзначаліць пробашч парафіі святога Андрэя, апостала, у Крывічах, ураджэнец Мядзела ксёндз Віктар Шчучка ў 20-я ўгодкі святарскага пасвячэння.
Айцы кармэліты босыя, якія духоўна апякуюцца мядзельскай парафіяй, шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у адпустовых урачыстасцях.