Пошук

09.07.2021 10:38   Svjazep.org / Catholic.by

«Веру ў адзіную, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву», — гэтыя словы з Сімвала веры сталі дэвізам пілігрымкі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 425-годдзея Берасцейскай уніі.

Пілігрымку беларускія грэка-католікі перажываюць у духоўным фармаце.

Дні з 7 па 9 ліпеня — час асаблівай малітвы вернікаў у парафіях і супольнасцях.

  • Серада 7 ліпеня была днём малітваў ва Усходнім протапрэзбітэраце. Боскую Літургію ў храме Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску адслужылі архімандрыт Сяргей Гаек і протапрэзбітэр Зміцер Грышан.
  • На наступны дзень малітвы праходзілі ў Заходнім протапрэзбітэраце: Боскую Літургію ў капліцы Маці Божай Фацімскай у Гродне служыў протапрэзбітэр Андрэй Крот.
  • У пятніцу праводзіцца дзень малітваў у Цэнтральным протапрэзбітэраце. Боскую Літургію ў храме парафіі святога Праведнага Язэпа ў Мінску у 18.30 протапрэзбітэр Андрэй Абламейка саслужыць з клірам сталіцы.
  • У суботу 10 ліпеня пілігрымы ў індывідуальным парадку прыбываюць у Полацк, наведваюць хрысціянскія храмы горада.
    А 16-й гадзіне ў храме Святой Сафіі адбудзецца канцэрт арганнай музыкі на ўспамін місіі Торвальда Вандроўніка ў Полацк. Тэма канцэрта: «На скрыжаванні шляхоў і традыцый».
  • У нядзелю 11ліпеня адбудзецца святочнае завяршэнне Пілігрымкі ў Полацку, пры храме святой Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70).
    Святочная Боская Літургія распачнецца ў 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця