У чацвер 24 чэрвеня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка) адзначаць адпустовую ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля.
З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў маладой сталічнай парафіі ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пачатак у 19.00.
У гэты дзень адпустовыя святыя Імшы ў Серабранцы будуць цэлебравацца таксама ў 7.00 і 11.00.
Адрас: г. Мінск, вул. Пляханава 28/1.
Салезіяне, якія нясуць душпастырскае служэнне ў парафіі, ад імя парафіянаў запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх ахвотных.