Пошук

Фота: Grodnensis.by

У Гродне распачынаецца набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2021–2022 навучальны год.

Сярод галоўных мэт Тэалагічнага каледжа ў Гродне — умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень.

Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых дысцыплінах, згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстату аб агульнай сярэдняй адукацыі ці iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта (с. 31–33);
  • 4 фотаздымкi 3х4;
  • медыцынская даведка;
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 1 чэрвеня да 20 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе:

г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Папярэдні запіс па тэлефонах:

+375 (29) 887 71 05

+375 (15) 261 05 24

e-mail: kaledz.tealagiczny@gmail.com

Кваліфікацыйная размова адбудзецца 24 жніўня ў 11.00.

Дакументы падаюцца асабіста.

Абноўлена 08.06.2021 10:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа