Пошук

06.05.2021 10:01   Catholic.by
Ксёндз Юзаф Занеўскі SDB. Фота: sdb.by

У нядзелю 9 мая ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца святая Імша падзякі за 80 гадоў жыцця і ахвярнае служэнне ксяндза Юзафа Занеўскага, салезіяніна.

З 1982 па 1991 год ксёндз Юзаф быў пробашчам у Жупранах. У гэты час ён ездзіў цэлебраваць Імшы таксама ў касцёле святога Якуба ў Цудзенішках і ў капліцы Найсвяцейшага Імя Марыі ў Гародніках.

Пачатак урачыстай святой Імшы ў 80-я ўгодкі святара ў 14.00.

Беларуская супольнасць салезіянаў святога ксяндза Боско шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у цэлебрацыі.

Абноўлена 06.05.2021 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.