Пошук

29.04.2021 14:32   Catholic.by
Парафіяльны дом і капліца ў Раўбічах. Фота: sdb.by

У нядзелю 2 мая дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў парафіі святога Мацвея ў Раўбічах (дэканат Мінск-Усход).

Эўхарыстыя будзе мець урачысты характар у межах абвешчанага Папам Францішкам года святога Юзафа.

Цэлебрацыя распачнецца а 13-й гадзіне ў парафіяльнай капліцы, што непадалёк ад гістарычнага касцёла.

Душпастыр раўбіцкіх вернікаў ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB сардэчна запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў святой Імшы.

Абноўлена 29.04.2021 16:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.