Пошук

12.04.2021 14:02   Паводле: Grodnensis.by
Фота: Radzima.org

13 красавіка будзе адзначацца 30-я гадавіна з дня заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і прызначэння ксяндза Аляксандра Кашкевіча яе першым біскупам.

У гэты дзень у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбудуцца галоўныя мерапрыемствы ў знак падзякі за дар дыяцэзіі і за служэнне біскупа Гродзенскага.

Праграма ўрачыстасцяў

  • 11.30 — даклад з падвядзеннем вынікаў 30-годдзя існавання Гродзенскай дыяцэзіі (кс. доктар Віталій Сідорка)
  • 12.00 — святая Імша падзякі

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае духавенства і вернікаў па меры магчымасці і з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне таксама заахвочвае, каб ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі ў нядзелю 18 красавіка адбыліся малітвы падзякі і даручэнне мясцовага Касцёла Божай апецы і заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, а таксама святых апекуноў: святога Казіміра і святога Максімільяна Марыі Кольбэ.

Абноўлена 12.04.2021 14:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця