Пошук

30.03.2021 11:19   Catholic.by

9–11 красавіка, напярэдадні ўрачыстасці Божай Міласэрнасці, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Аздараўляльная моц прабачэння».

Рэкалекцыі правядзе айцец Андрэй Ядкоўскі, місіянер-рэдэмптарыст і душпастыр у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

Галоўным чынам рэкалекцыяніст засяродзіцца на тэме глыбокіх эмацыянальных ранаў, якія выражаюцца праз крыўду ажно да нянавісці і няздольнасці прабачаць. Прабачэнне — гэта Божы дар, які вызваляе і духоўна адраджае.

Праграма рэкалекцый:

Пятніца, 9 красавіка

  • 18.00 — святая Імша
  • 19.00 — вячэра
  • 19.45 — уступная канферэнцыя
  • 21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Навэнна да Божай Міласэрнасці

Субота, 10 красавіка

  • 08.30 — прыватная ранішняя малітва ў капліцы
  • 09.00 — сняданак
  • 10.00 — канферэнцыя
  • 11.00 — Ружанец
  • 12.00 — святая Імша
  • 13.00 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Навэнна да Божай Міласэрнасці
  • 15.30 — канферэнцыя
  • 16.30 — перапынак на каву
  • 17.30 — індывідуальнае разважанне над Божым словам. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
  • 18.30 — вячэра
  • 19.30 — таварыская сустрэча з адказамі на пытанні
  • 21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння

Нядзеля, 11 красавіка

  • 08.30 — прыватная малітва ў капліцы
  • 09.00 — сняданак
  • 10.00 — святая Імша
  • 11.15 — супольная кава і завяршэнне

Запіс на рэкалекцыі па тэлефоне:
+375 (44) 771 99 83 — Марына

Абноўлена 30.03.2021 11:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця