У парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбудзецца конкурс велікодных пісанак — аздобленых і фарбаваных пасхальных яек.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна з 1 па 8 красавіка прынесці велікодную пісанку, выкананую сваімі рукамі з падручных матэрыялаў.
11 красавіка пасля святой Імшы ў 11.30 пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды.
Арганізатары запрашаюць да удзелу ўсіх ахвотных, асабліва дзетак