Пошук

29.03.2021 10:35   Catholic.by

У першай палове дня ў Вялікі чацвер, які сёлета прыпадае на 1 красавіка, у Мінску і Магілёве адбудуцца цэлебрацыі святой Імшы Хрызма з удзелам біскупаў і духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Мітрапалітальная Курыя паведамляе, што святая Імша Хрызма будзе цэлебравацца:

  • ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі — у 10.00;
  • у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава — у 11.00.

Святароў запрашаюць узяць удзел у цэлебрацыях святой Імшы Хрызма ў сваім рэгіёне з улікам складанай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Абноўлена 29.03.2021 10:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця