Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе шэраг прамых трансляцый набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.
1 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»
- 19.00 — святая Імша Вячэры Пана
2 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»
- 19.00 — Літургія Мукі Пана
23.35 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея
3 красавіка, Вялікая субота, тэлеканал «Беларусь 1»
- 21.45 — святая Пасхальная вігілія
4 красавіка, Вялікдзень, тэлеканал «Беларусь 3»
- 16.30 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету»