Велікапосныя рэкалекцыі на тэму «Чаму так цяжка любіць?» для ўсіх ахвотных пройдуць 13–14 сакавіка ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат).
Духоўныя практыкаванні распачнуцца ў суботу 13 сакавіка ў 11.00, а завершацца ў нядзелю 14 сакавіка ў 13.00.
Для ўдзельнікаў прадугледжаны начлег і харчаванне. Кошт удзелу — дабравольная ахвяра.
У праграме рэкалекцый удзел у святой Імшы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, практыкаванне цішыні, духоўныя канферэнцыі на тэму любові, сведчанні, малітва аздараўлення. Ёсць магчымасць благаслаўлення рэлігійных рэчаў, вады, солі, алея.
З сабой мець Біблію і нататнік для запісаў.
Запіс на рэкалекцыі працягваецца да 11 сакавіка па тэлефоне:
+375 (29) 280 05 45 — ксёндз Віталій
Інфармацыя пра даезд ва Уселюб пададзена на сайце парафіі ТУТ>>>