Пошук

25.02.2021 09:48   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

1 сакавіка ў мінскай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ адбудзецца агульнабеларускi велiкапосны дзень духоўнага засяроджання для манаскіх супольнасцяў, якія нясуць служэнне ў нашай краіне.

Да дня засяроджання з дапамогай прамой трансляцыі могуць духоўна далучыцца ўсе манаскія дамы, а таксама паасобныя браты і сёстры, якія працуюць у нашай краіне.

Праграма дня засяроджання

  • 11.00 — Крыжовы шлях;
  • 11.30 — духоўная кнферэнцыя;
  • 12.00 — святая Iмша з гаміліяй.

Мэтай малітоўнай сустрэчы кансэкраваных асоб з’яўляецца еднасць у малітве ў перыяд Вялікага посту. Падчас малітвы ўдзельнікі давераць Марыі манаскія супольнасці, якія дзейнічаюць у Беларусі, і ўсіх, хто даручаны іх пастырскай апецы.

Кансэкраванае жыццё мае вялікую каштоўнасць у вачах Бога.

Кожны ахрышчаны асаблівым чынам прыналежыць да Валадарства Божага. Праз моц сакрамэнту хросту ўсё, што робіць хрысціянін, атрымлівае глыбейшае значэнне: прыносіць плады не толькі ў гэтым свеце, але дасягае вечнасці — кожны ўчынак мае вечнае вымярэнне.

Аднак у супольнасці ахрышчаных ёсць выбраныя душы, якія Бог без ніякіх іхніх заслугаў выбірае сабе ў выключную ўласнасць. Гэтыя душы пакліканы Богам да жыцця, цалкам прысвечанага Яму. Ён дае ім звышнатуральныю здольнасць падрыхтавацца і прынесці манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці.

Такім чынам чалавек становіцца асобай кансэкраванай — цалкам прысвечанай Богу.

Адгэтуль кожны жэст паслугі ў супольнасці Касцёла, нават найменшы ўчынак, моцай манаскай кансэрацыі набывае вялікую каштоўнасць у вачах Бога. Кансэраваныя асобы нясуць разнастайнае служэнне паводле сваіх харызмаў — асаблівых дароў Духа Святога, атрыманых ад заснавальнікаў той ці іншай супольнасці ці манаскай сям’і. Таму ў Касцёле дзейнічаюць розныя манаскія ордэны і законніцкія кангрэгацыі, каб абхапіць паслугай усе сферы жыцця супольнасці Касцёла.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця