Пошук

23.02.2021 12:54   Catholic.by

20 сакавіка ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага адбудуцца аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў з Віцебска. Яны пройдуць па ініцыятыве айца Віктара Жука SІ і айца Браніслава Дашкевіча ОР у супрацоўніцтве з вядучымі руху «Сужэнскія сустрэчы».

Рэкалекцыі на тэму «Радасць любові: рэальныя крокі па аднаўленні радасці сужэнскага жыцця», па словах арганізатараў, могуць стаць для ўдзельнікаў унікальнай магчымасцю адказаць на важныя пытанні пра ўласнае сужэнства.

  • Што мы разам з сужонкам робім, каб адчуваць радасць любові ў нашай сям’і ў штодзённасці?
  • Як вярнуць давер і ўзаемаразуменне?
  • Які рэальны інструмент для гэтага існуе?

На працягу дня сем’і будуць папрактыкавацца выкарыстоўваць гэты інструмент у сваім сужэнстве.

Удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» адзначаюць, што такія сустрэчы спрыяюць аднаўленню смаку радасці сужэнскіх адносін, нават калі сужонкі перажываюць пэўны крызіс, выгаранне або шукаюць сілы для прабачэння.

Сужонкі ў перыяд росквіту сваіх адносін таксама маюць добрую магчымасць паглыбіць сужэнскую еднасць і эмацыйную сувязь.

Сем’і-вядучыя з руху «Сужэнскія Сустрэчы» разам са святарамі падрыхтавалі некалькі майстар-класаў са сведчаннямі і эфектыўнай практыкай дыялогу.

Завершацца рэкалекцыі ўдзелам у святой Імшы і благаслаўленнем сужэнстваў. Цэлебрацыю літургіі ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

На рэкалекцыі запрашаюцца сужонкі з розным сямейным стажам і любых веравызнанняў.

Важная інфармацыя:

  • падчас рэкалекцый будзе арганізаваны дагляд за дзецьмі, але рэкамендуецца, па магчымасці, дзяцей пакінуць з роднымі ці блізкімі, каб цалкам прысвяціць гэты дзень адно аднаму;
  • у праграмме прадугледжаны абед;
  • пачатак рэкалекцый у 11.00;
  • папярэдні запіс абавязковы.

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 652 11 44

Адрас касцёла:
Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28

Абноўлена 23.02.2021 17:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа